Суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час, а Мінск — не
Гадзіннік / unsplash
Суседзі Беларусі перайшлі на зімовы час. Цяпер розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй, Рыгай, а таксама Кіевам складае адну гадзіну, а розніца ў часе з Варшавай — дзве гадзіны.
У Мінску і ў Маскве гадзіннікі па-ранейшаму паказваюць аднолькавы час.
У Беларусі, як і ў Расіі, гадзіннікі не пераводзяцца з 2011 года. Беларусы цэлы год жывуць у "летнім" часе, а расіяне — у "зімовым".
Польшча таксама плануе адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў, але не можа прыняць такое рашэнне індывідуальна, бо гэта ўскладніць лагістыку з партнёрамі па ЕС.