Супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі пачалі вучыць гуляць у хакей
Навукоўцы-хакеісты / t.me/profsoyuz_nan/
Супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачалі вучыць гуляць у... хакей. Яны ўжо правялі першы вучэбна-трэніровачны занятак на лёдзе.
Вярбоўка жадаючых гуляць у аматарскай хакейнай камандзе НАН РБ адбываецца пад лозунгам "Прыйшоў час выйсці на лёд!". Ім прапануецца "асвоіць альбо удасканаліць тэхніку катання, павысіць узровень фізічнай і тэхніка-тактычнай падрыхтоўкі". Заняткі праходзяць пад чырвона-зялёнымі сцягамі.