Супрацоўніка ДАІ звольнілі праз суд — за мат і пагрозы (відэа)

У ім фігуруе "грамадзянскі" Volkswagen, за рулём якога быў апрануты ў форму супрацоўніка ДАІ мужчына. Кіроўца змушае аўтара роліка на Mercedes спыніцца, пасля чаго падыходзіць і звяртаецца да яго ў нецэнзурнай форме. 

Аўтар роліка Міхаіл распавёў сайту onliner.by, што ўжо ў мінулую пятніцу адбыўся суд па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса — нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы і пагроза. У выніку суда інспектар ДАІ Расонскага раёна страціў сваю пасаду і быў аштрафаваны. 

Па словах аўтара роліка, ні ён сам, ні кіроўца Mercedes не звярталіся ні ў якія органы правапарадку. Аднак з міліцыі патэлефанавалі самі — пасля з'яўлення артыкула ў СМІ. Вынікам стала разбіральніцтва і суд.