Супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу
Супраць пісьменніка Сашы Філіпенкі распачалі крымінальную справу / Euroradio
У інтэрв'ю Радыё Свабода беларускі пісьменнік Саша Філіпенка расказаў, што ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу за "распальванне варожасці".
"Мы ведаем, што гэта артыкул 130, частка 3. Гаворка там пра тое, што я сродкамі літаратуры заклікаў да масавых пратэстаў у Беларусі... Калі будзе суд, я ня ведаю. Яны ж нічога не кажуць. Справа адкрытая, яна там, напэўна, дзесьці ляжыць і проста чакае свайго часу".