Супраць былога гендырэктара Мінскага мясакамбіната пачалі новую справу

Ён быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Лазоўскі віны не прызнаў, заявіў, што стаў ахвярай правакацыі міліцыі. Ён не даў супрацоўнікам аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі бясплатную каўбасу. І за гэта яго, нібыта, падставілі.

За што затрымалі дырэктара Мінскага мясакамбіната?




Рашэнне суда яшчэ не набыло законную сілу, а супраць Уладзіміра Лазоўскага распачалі новую крымінальную справу, на гэты раз за прыпіскі, выяўленыя ў справаздачах прадпрыемства за 2012 год. Дакументы з непраўдзівымі лічбамі адпраўляліся ў аддзел статыстыкі Кастрычніцкага раёна сталіцы, паведамляе "Ежедневник".
 

Фота — ria.ru