Суд у Бярозе адмяніў прысуд жыхару Мінска за "абразу сілавікоў"
Раман Коржык / brestspring.org
Суд у Бярозе адмяніў прысуд жыхару Мінска за "абразу сілавікоў" — каментары ў інтэрнэце, пакінутыя ў 2020 годзе. У пачатку снежня 2022-га там Раману Коржыку прысудзілі год "хатняй хіміі", нягледзячы на тэрмін даўніны. Але пасля суд выправіўся, піша brestspring.org.
26 снежня суддзя Наталля Вакульчык (яна ж выносіла і першы прысуд) пастанавіла вызваліць мужчыну ад пакарання — з-за тэрміну даўніны. Прысуд яму выносіўся 6 снежня і мусіў уступіць праз 10 дзён. А тэрмін даўніны прайшоў 7 снежня. Вакульчык чамусьці адразу на гэта не звярнула ўвагу.