На суд у Мінску па справе расіянкі Марыі Рымар дапусцілі журналістаў

На суд у Мінску па справе расіянкі Марыі Рымар дапусцілі журналістаў

Працэс па справе расіянкі Марыі Рымар праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Планавалася, што ён будзе праходзіць у закрытым рэжыме, аднак прэсу дапусцілі, толькі не дазволілі фота- і відэаздымку.

Рымар судзяць за няўдалы “жарт” у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 7 ліпеня. Маці дваіх дзяцей была раздражнёная пільным даглядам і пажартавала, быццам у сваёй сумцы вязе траціл. Расіянку затрымалі па падазрэнні ў заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы. 38-гадовую жыхарку Самары адпусцілі пад заклад, але тэрыторыю Беларусі яна не можа пакінуць. Нават нягледзячы на праблемы са здароўем.