Суд па справе групы "Буслы ляцяць" зрабілі закрытым
6 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над групай "Буслы ляцяць" (прызнаная ў Беларусі "тэрарыстычнай"). Па справе праходзяць Аляксей Іванісаў, Аляксей Гамеза (яны прызнаныя палітвязнямі), Мікалай Бібліс, Андрэй Будай, Аляксандр Мураўёў і Аляксандр Сідарэнка.
Суддзя Анастасія Папко зрабіла суд закрытым.