Суд Маямі афіцыйна выставіў абвінавачванні Трампу
Дональд Трамп / АР
Суд Маямі афіцыйна выставіў абвінавачванні Дональду Трампу па справе аб незаконным захоўванні дома сакрэтных дакументаў, звязаных з нацыянальнай бяспекай. Сваёй віны экс-прэзідэнт ЗША не прызнаў. Яго не затрымлівалі.
Дональд Трамп быў прэзідэнтам ЗША ў 2017-2021 гадах і мае намер зноў пазмагацца за прэзідэнцкую пасаду. Сёлета яму ўжо выставілі абвінавачванне па справе, звязанай з выплатай грошай за маўчанне порназорцы. Тады ён таксама не прызнаў сваёй віны.
Трамп заяўляе, што яго пераследуюць па палітычных матывах.