Суботнія акцыі праходзяць у раёнах Мінска

Акцыя каля Камароўкі
Акцыі пратэсту праходзяць днём 12 снежня ў розных раёнах Мінска.
Так, група мінчукоў стала недалёка ад Камароўскага рынку з бел-чырвона-белым сцягам і сцягам мікрараёна Зялёны луг.
Акрамя таго, ланцуг салідарнасці з'явтўся ў Чыжоўцы. А ў некалькіх дварах прайшлі невялікія маршы.
Вядома і аб акцыях за межамі МКАД — напрыклад, у Калодзішчах.

Марш у Калодзішчах / Наша Ніва
Адначасова ў Мінску праходзіць праўладны аўтапрабег. Праўда, кадраў з сустракаючымі машыны грамадзянамі пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.