Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фота — праваабаронцы

Старонкі кнігі "Marsz Białorusi"

Старонкі кнігі "Marsz Białorusi" / KARTA

Сілавікі шукаюць удзельнікаў беларускіх пратэстаў па польскай кнізе фатаздымкаў "Marsz Białorusi. Sierpień-grudzień 2020", якая выйшла ў Варшаве ў 2021 годзе. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з ініцыятывы Dissidentby.

Паводле праваабаронцаў, людзі ім штодня паведамляюць, што да іх сваякоў у Беларусі прыходзяць з ператрусамі і допытамі.

"Справа тычыцца як тых, хто ўдзельнічаў у акцыях за межамі Беларусі (іх абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК РБ), так і тых, хто быў удзельнікам пратэстаў у 2020 годзе (іх абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ або 293 КК РБ)", — пішуць праваабаронцы.

Таксама сілавікі выкладваюць на сваіх каналах у сацсетках фота з акцый для апазнання ўдзельнікаў пратэстаў і апрацоўваюць фатаграфіі з кнігі "Marsz Białorusi. Sierpień-grudzień 2020". Гэта калектыўная праца на 112 старонках, аўтарам якой выступіў Цэнтр KARTA. Рэдагаваннем і падрыхтоўкай тэксту займалася Эдыта Банашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.