Страшная аварыя на Лагойскім тракце ў Мінску — два чалавекі загінулі (фотафакт)

Страшная аварыя адбылася сёння ў Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракту з вуліцай Гамарніка. Байкер урэзаўся ў маршрутную таксоўку, якая ў выніку сутыкнення загарэлася.
Матацыкліст і яго пасажыр загінулі. На месцы здарэння працавалі экстраныя службы, а таксама міліцыя. Ля месца аварыі ўтварыліся вялікія заторы.
Верагодней за ўсё, што прычынай аварыі стала перавышэнне хуткасці матацыклістам, якога не прапусціла маршрутка.
