Стаў вядомы сапернік “Дынама” у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы

У пятніцу прайшло лёсаванне наступнага этапа розыгрыша Лігі Еўропы. Мінскаму “Дынама” дастаўся аўстрыйскі “Рэд Бул Зальцбург”. Першы матч пройдзе 20 жніўня ў Беларусі, гульня ў адказ — 27 жніўня ў Аўстрыі. Пераможца па суме двух матчаў выйдзе ў групавую стадыю Лігі Еўропы.

Нагадаем таксама, што БАТЭ 18 альбо 19 жніўня у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе ў Барысаве з белградскім “Партызанам”.