Статыстыка каранавіруса на 21 снежня: 1893 новыя пацыенты
Па стане на 21 снежня ў Беларусі зарэгістраваныя 1 893 новыя пацыенты з COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Ад пачатку пандэміі ў краіне афіцыйна зарэгістравана 175 416 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
За мінулыя суткі памеёрлі 9 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. Агульны лік памерлых дасягнуў ужо 1333 чалавек.
Ад пачатку пандэміі паправіліся 152 930 пацыентаў, у якіх выявілі COVID-19. За апошнія суткі з лякарняў былі выпісаныя 1295 чалавек, у якіх раней дыягнаставалі гэтае захворванне.
За мінулыя суткі было зроблена 16 660 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам жа ў краіне праведзена 3 794 812 тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.