Старонкі гурта Naviband прызналі экстрэмісцкімі
Гурт Naviband
"Экстрэмісцкімі" прызналі старонкі гурта Naviband, які ў 2017 годзе прадстаўляў Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне".
Цяпер экстрэмісцкай стала старонка ў Facebook "Naviband – Belarus", а таксама старонкі ў Instagram "naviband", а таксама асабісты акаўнт вакалісткі Ксеніі Жук "ksunaviband".
Такое рашэнне прыняў суд Докшыцкага раёна.
Гэта не паўплывала на актыўнасці музыкаў. Да Дня маці яны выпусцілі кліп на пяшчотную песню "Мама", а 16 кастрычніка выступяць на ютуб-канале "Сепультура Alive".
Кліп на песню "Маці"