Сёння адкрыюць станцыю мінскага метро "Малінаўка"

Як паведамляе БЕЛТА, яна разлічаная на 20 тысяч пасажыраў на дзень.
 

"Малінаўка" пабудаваная на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічы. Яна стане канцавым прыпынкам першай (Маскоўскай) лініі Мінскага метрапалітэна на паўднёва-заходнім радыусе лініі. Даўжыня ўчастка падземных тунэляў ад суседняй станцыі "Пятроўшчына" да "Малінаўкі" складае 1800 метраў.