Сталі вядомыя папулярныя імёны нованароджаных мінчукоў у 2024 годзе
Хлопчыкаў нарадзілася больш, чым дзяўчынак / pixabay.com
Сталі вядомыя папулярныя імёны нованароджаных мінчукоў у 2024 годзе. У першай пяцёрцы сярод дзяўчынак — Марыя, Сафія, Ганна, Ева і Аліса. Сярод хлопчыкаў лідыруюць Міхаіл, Марк і Леў, паведамляе тэлеканал АНТ.
У 2023 годзе ў сталіцы ў дзяўчынак лідыравалі тыя ж імёны, толькі на першым месцы была Сафія. У хлопчыкаў таксама на першым месцы быў Міхаіл, далей былі Мацвей і Марк. Як бачым, змены мінімальныя.
У Мінску ў мінулым годзе хлопчыкаў нарадзілася больш, чым дзяўчынак.