Сталі вядомы імёны жанчын, вызваленых пасля памілавання

На волі / t.me/viasna96
Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, якіх вызвалілі пасля памілавання напярэдадні 9 траўня. Пра гэта піша “Наша Ніва” са спасылкай на Belarus Women’s Foundation.
Гэта:
48-гадовая шматдзетная маці Людміла Ліхачэўская, якую арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і асудзілі за “заклікі да санкцый” і “распальванне варожасці” да 2 гадоў калоніі;
65-гадовая Наталля Антонава з Гродна — спачатку яе адпраўлялі на “хатнюю хімію” за ўдзел у пратэстах. Пазней — судзілі за “паклёп на Лукашэнку”, “распальванне варожасці” і адправілі ў гомельскую калонію;
67-гадовая Таццяна Макеева правяла за кратамі роўна год. Яе асудзілі да 3 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах, “абразу прадстаўніка ўлады”, “абразу суддзі”, “абразу Лукашэнкі”.
32-гадовая Карына Маліноўская, якую асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама “распальванне варожасці” і “заклікі да санкцый”.
Другога ліпеня стала вядома, што ў Беларусі памілавалі яшчэ 16 чалавек. Іх імёны пакуль не агучваліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.