Стала вядомае імя беларускага альпініста, які загінуў на Эльбрусе
Мікалай Ермашоў / прэс-служба Федэрацыі баскетбола
Стала вядома, што на Эльбрусе разбіўся Мікалай Ермашоў, старшыня тэхнічнага камітэта Беларускай федэрацыі баскетбола 3х3.
Ермашоў стаяў ла вытокаў развіцця баскетбола 3х3 у Беларусі. Ён ладзіў першы моладзевы чэмпіянат Еўропы па баскетболе 3х3 у Мінску ў 2015 годзе.
Акурат сёння яму б споўнілася 40 гадоў.
Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася напярэдадні. Ермашоў падымаўся на Эльбрус у складзе незарэгістраванай групы. На вышыні 5400 метраў ён сарваўся згары і разбіўся.