FIBA падоўжыла адхіленне Беларусі і Расіі ад усіх спаборніцтваў
Баскетбол пад санкцыямі / pixabay.com
Міжнародная федэрацыя баскетбола падоўжыла адхіленне Беларусі і Расіі ад усіх спаборніцтваў (уключна з турнірамі па баскетболе 3х3). Пра гэта паведамляе Федэрацыя баскетбола Украіны.
Санкцыі на беларускі і расійскі баскетбол былі накладзены вясной 2022-га з-за агрэсіі РФ супраць Украіны. Забаронены і ўдзел зборных у міжнародных спаборніцтвах, і правядзенне афіцыйных баскетбольных спаборніцтваў у гэтых краінах. Беларуская федэрацыя баскетбола тады заявіла, што FIBA... "заразілася вірусам нянавісці".
Папярэдняя забарона дзейнічала да снежня 2024 года, і цэнтральны савет FIBA вырашыў яе падоўжыць.