Беларускага трэнера звольнілі з польскага клуба з-за замаху на гульца
Аляксандр Круцікаў / facebook.com/KlubKoszykarskiAstoria
Беларускага трэнера Аляксандра Круцікава звольнілі з польскага баскетбольнага клуба Astoria Bydgoszcz. Як піша "Трыбуна", 13 кастрычніка ў матчы з "Гартатай" (66:71) у другой лізе Польшчы гулец Мацей Заблоцкі быў выдалены з пляцоўкі. Калі ён сеў на лаву запасных, Круцікаў падышоў да яго і замахнуўся. Гэта і стала падставай для звальнення.
Круцікаву 64 гады. Як трэнер, ён працаваў з польскімі баскетбольнымі камандамі з сярэдзіны 1990-х. У 2015-2019 гадах быў галоўным трэнерам мужчынскай зборнай Беларусі, у 2017-2019-х яшчэ і "Цмокаў-Мінск". Пасля зноў з'ехаў у Польшчу. З Astoria Bydgoszcz працаваў з сакавіка 2024-га.