Стала вядома, за каго галасавалі палякі ў Беларусі

Рафал Тшаскоўскі / wyborcza.pl
У Беларусі ў выбарах прэзідэнта Польшчы прынялі ўдзел 99 чалавек. Пра гэта сведчаць вынікі, апублікаваныя дзяржаўнай выбарчай камісіяй.
Найбольшую колькасць галасоў атрымаў кандыдат "Грамадзянскай кааліцыі" Рафал Тшаскоўскі — за яго прагаласавалі 30 чалавек (30,3%). Другое месца падзялілі Славамір Ментцэн з "Канфедэрацыі" і кандыдат ад партыі "Права і справядлівасць" Караль Наўроцкі. За кожнага з іх аддалі свае галасы па 20 чалавек (20,2%). Чацвёртае месца заняў праварадыкальны палітык Гжэгаж Браўн — у яго 9 галасоў (9,09%).
Агулам палякі за мяжой часцей галасавалі за Тшаскоўскага (36,82% галасоў). Другое месца заняў Славамір Ментцэн (16,58%), які крыху апярэдзіў Караля Наўроцкага (16,07%). За межамі Польшчы галасавалі 465,7 тыс. грамадзян гэтай краіны.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 1 чэрвеня. У яго выходзяць Тшаскоўскі і Наўроцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.