Стала вядома, якія антысанкцыі ўводзіць Беларусь
Савет міністраў прыняў пастанову №700 "Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў". Гэта анансаваныя ўладамі антысанкцыі ў адказ.
У пастанове вызначаюцца катэгорыі тавараў, якія забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі. Сюды трапіла прадукцыя з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі ды Швейцарыі.
У пералік трапіла мяса, каўбасы і аналагічныя вырабы, малочная прадукцыя (за выняткам безлактознай), садавіна і гародніна, арэхі, кандытарскія вырабы, тлушч, соль ды іншыя катэгорыі.
Пастанова будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2022 года на працягу 6 месяцаў.
У прэс-службе Саўміна запэўніваюць, што забарона не закране тавары, якія беларусы вязуць для асабістага спажывання. Таксама пад забарону не трапяць тавары тавары для дзіцячага харчавання.