Стала вядома, што знайшлі ў грунце астэроіда, які даставіў зонд NASA

Грунт астэроіда трапіў на Зямлю ў 2023 годзе / x.com/NASA
Стала вядома, што знайшлі ў грунце астэроіда Бену, які даставіў у 2023 годзе на Зямлю зонд NASA. Аналіз паказаў наяўнасць у яго хімічным складзе амінакіслот і нуклеатыдаў — асноўных "цаглінак жыцця". Менавіта з іх складаецца генетычны код любога жывога арганізма. Таксама былі выяўленыя тысячы іншых арганічных злучэнняў і багаты набор мінералаў, паведамляе NASA.
Навукоўцы мяркуюць, што ў выніку сутыкнення з астэроідамі "цаглінкі жыцця" маглі трапіць і на Зямлю, і на іншыя планеты. Вынікі даследавання апублікаваў часопіс Nature.
"Тое, што мы даведаліся [у выніку хімічнага аналізу], проста дзіўна, — кажа ў каментары "Бі-Бі-Сі" прафесар лонданскага Музея натуральнай гісторыі Сара Расэл (яна вывучае касмічную мінералогію). — Мы можам лепш разабрацца ў тым, дзе і якім чынам з'явілася першае жыццё і адкуль з'явіліся мы самі. А хто не хоча ведаць, як зарадзілася жыццё?".
Remember when we brought pristine asteroid samples back to Earth? The first big science is in!
— NASA (@NASA) January 29, 2025
The samples suggest that the early solar system had widespread conditions and ingredients for life. Here's how we know: https://t.co/PHPjpaWgWs pic.twitter.com/pwsDAXtY2J
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.