Стала вядома, колькі ў Беларусі электрамабіляў
У Беларусі дзейнічае 1200 зарадных станцый / belorusneft.by
Колькасць электрамабіляў у Беларусі ў гэтым годзе павялічылася ўдвая. На 1 снежня іх налічылі больш за 21 тысячу. А да канца года могуць дадацца яшчэ некалькі тысяч (да амаль 24 тысяч). Пра гэта ў чацвер заявіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.
Яшчэ ў жніўні налічвалася амаль 15 тысяч электрамабіляў. У лістападзе зафіксавалі значны рост іх продажаў.
У Беларусі дзейнічае 1200 зарадных станцый.