Стала вядома, калі ў Мінску з'явіцца французская вакцына ад грыпу

Вакцынацыя / Getty Images
Французская вакцына ад грыпу "Ваксігрып Тэртра" будзе пастаўлена ў Мінск у канцы лістапада.
Як паведаміла агенцтву "Мінск-Навіны" галоўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак, зараз прымаюцца заяўкі ад устаноў аховы здароўя.
Прышчапіцца французскай вакцынай можна будзе платна.
Гэтай восенню ў Беларусі ёсць толькі расійская вакцына "Грыпол Плюс". Многія ставяцца да яе скептычна, у першую чаргу з-за складу. Колькасць антыцелаў у ёй — па 5 мкг пры патрэбных 15 мкг. Ёсць у складзе "Грыпола" і поліаксідоній, які ўжываецца толькі ў постсавецкіх краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.