У цэнтры Мінска ў суботу часова перакрыюць рух транспарту

У цэнтры Мінска ў суботу часова перакрыюць рух транспарту

У Мінску ў суботу, 30 красавіка, часова перакрыюць рух для ўсіх відаў транспартных сродкаў на ўчастках праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, прычына — правядзенне веласіпеднага парада, прымеркаванага да адкрыцця роварнага сезону.

Дзве версіі масавага затрымання раварыстаў у Мінску

Адзначаецца, што праезд будзе закрыты на адрэзках дарогі ад праспекта Машэрава да вуліцы Нарачанскай па праспекце Пераможацў ды ад вуліцы Заслаўскай да вуліцы Даўмана па праспекце Машрава з 14.30 да 16.00. ДАІ рэкамендуе кіроўцам у гэты час не патрапляць на згаданыя ўчасткі праспектаў.