Спыніў дзейнасць Цэнтр дапамогі палка Каліноўскага ў Варшаве
Полк Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота
Цэнтр дапамогі палка Каліноўскага ў Варшаве спыніў сваю дзейнасць з 1 ліпеня. Пра гэта ў сацсетках паведамляе Беларускі дом у Варшаве.
Прычыны такога рашэння не называюцца.
Цэнтр быў створаны 28 лютага 2022 года. За час сваёй дзейнасці ён перадаў беларускім добраахвотнікам больш за 200 транспартных сродкаў і даставіў больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі, у тым ліку прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі, медыцынскае абсталяванне і іншыя рэчы. Гуманітарная дапамога паступала ў Цэнтр ад беларускай дыяспары амаль з усіх краін ЕС, а атксама ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Аўстраліі.
Былое кіраўніцтва палка 24 ліпеня абвясціла пра стварэнне руху "Каліноўцы". Цяпер часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага з'яўляецца Павел Шурмей (пазыўны "Дзядзька").