Спявак Саладуха трапіў у навучальны цэнтр у Печах, дзе атрымаў аўтамат
Аляксандр Саладуха з аўтаматам / t.me/voentv_by/
29 лістапада ў вайсковы навучальны цэнтр у Печах у Барысаўскім раёне прыехаў спявак Аляксандр Саладуха. Ён не толькі выступіў перад вайскоўцамі, але і разам з імі ўдзельнічаў у стрэльбах (і трапна страляў). Перад гэтым Саладуха (капітан запасу) атрымаў вайсковую форму і аўтамат. Канцэрт адбываўся ў лесе пад снегападам, паведамляе "Ваен ТБ".
У студзені спеваку споўніцца 65 гадоў.
Капітан Саладуха вядзе групу вайскоўцаў
Імправізаваны канцэрт