Снежны шторм у ЗША: 6 штатаў увялі надзвычайнае становішча (фота)

Амерыканскія карыстальнікі сацсетак: “І дзе гэтая вашая гістарычная завея?”

ЗША рыхтуюцца да снежнага штурму на ўсходнім ўзбярэжжы краіны. Вецер падчас завеі можа дасягаць парываў да 120 кіламетраў за гадзіну. Паводле прагнозаў, вышыня снежнага покрыва на тэрыторыі ўсходняга ўзбярэжжа можа скласці ад 30 да 90 сантыметраў, з іх да 75 сантыметраў чакаецца ў Нью-Ёрку. Чакаецца, што завея закране каля 60 млн чалавек, перадае Reuters.

Адмененыя ўжо 7700 рэйсаў, а губернатары пяці штатаў — Нью-Ёрка, Нью-Джэрсі, Канектыкута, Масачусэтса і Нью-Хэмпшыра — заявілі пра ўвядзенне рэжыму надзвычайных сітуацый і забаранілі паездкі па дарогах вечарам 26 студзеня, адзначае Fox News.

У Нью-Ёрку ў 23.00 па мясцовым часе спыніўся грамадскі транспарт і рух прыгарадных цягнікоў. Для адчысткі снегу будуць задзейнічаныя каля 7 тысяч вайскоўцаў нацыянальнай гвардыі і 760 адзінак тэхнікі.

У сацыяльных медыях знайсці навіны пра гэтую завею можна па тэгах: #blizzardof2015, #Snowmageddon2015 і #Snowpocalypse.

Варта адзначыць, што на дадзены момант завея нагадвае звычайны зімовы дзень у Беларусі.

Бруклін (фота: @freakish_fantasm)

New York (фота: Reuters)

У Бостане снегу выпала больш

Бостан (фота: @kalyanimore)

Бостан (фота: @jbludorn)