Снег, мароз і дождж. Надвор’е ў Беларусі на наступным тыдні

Надвор’е ў Беларусі 

Надвор’е ў Беларусі  / Onliner.by

Надвор’е ў Беларусі на наступным тыдні будзе вызначацца ўварваннем халодных паветраных мас арктычнага паходжання — чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

На дарогах краіны на працягу тыдня, асабліва ў цёмны час сутак, высокая верагоднасць галалёду. Магчымыя інтэнсіўныя ападкі і моцны вецер. Магчыма туман.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад -4 да +3 °C. У дзённыя гадзіны тэмпература будзе вагацца ў межах ад -2 да +4 °C. У асобныя суткі, пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны, будзе цяплей: ноччу +4…+5 °C, удзень да +8 °C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.