СМІ: Затрыманы кіраўнік дэпартамента судзейства Федэрацыі футбола Андрэй Жукаў

СМІ: Затрыманы кіраўнік дэпартамента судзейства Федэрацыі футбола Андрэй Жукаў

У Мінску затрыманы начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэй Жукаў, перадае by.tribuna.com. Яго асабісты тэлефон на дадзены момант не адказвае.

У Федэрацыі, а таксама ў МУС, Генпракуратуры і КДБ пакуль устрымліваюцца ад прадастаўлення больш падрабязнай інфармацыі. У Следчым камітэце паведамілі, што матэрыялы па гэтай справе да іх пакуль не паступалі.

Не выключана, што затрыманне можа быць звязана з гучнымі скандаламі ў судзействе матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе. Старт сезона адзначыўся вялікай колькасцю памылак арбітраў, якія істотна ўплывалі на вынікі гульняў. У бліжэйшы чацвер Жукаў павінен быў інспектаваць матч чэмпіянату Беларусі “Слуцк” — “Дынама” Брэст, аднак на гульню ўжо зроблена новае прызначэнне — яе праінспектуе Віктар Шукан.

Па звестках “Прэсбола”, затрыманне Жукава адбылося вечарам 7 чэрвеня ў яго працоўным кабінеце, які на цяперашні час апячатаны. Акрамя таго, праваахоўнікі забралі ўсе дакументы з працоўнага месца галоўнага арбітра краіны.