СМІ: Расія сцягнула войскі да беларускай мяжы з-за росту актыўнасці НАТА

Групоўка войскаў на заходняй мяжы Расіі ўзмацнілася дзвюма брыгадамі ў сувязі з ростам актыўнасці блока НАТА. Пра гэта расійскае агенцтва “Інтэрфакс” паведамляе са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
Паводле гэтай крыніцы, сфармаваныя тры новыя дывізіі (дзве ў складзе Заходняй ваенна акругі, адна ў межах Паўднёвай ваеннай акругі. У дадатак да іх да заходняй мяжы Расіі перакінуць дзве асобныя мотастралковыя брыгады з цэнтральных раёнаў краіны.
Таксама крыніца патлумачыла, што ў Клінцы (Бранская вобласць) пачала перакідвацца мотастралковая брыгада з Екацярынбургу, у Валуйкі (Белгародская вобласць) перакідваецца 23-я мотастралковая брыгада, якая раней дыслакавалася пад Самарай.
“Безумноўна, гэтыя захады можна разглядаць як адказ на рост актыўнасці Паўночнаатлантычнага альянсу каля межаў Расіі”, — растлумачыла крыніца.