СМІ: Лукашэнка не паедзе на саміт ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу

Аляксандр Лукашэнка не плануе ўдзельнічаць у самітах Еўразійскага эканамічнага савета (ЕАЭС) і Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ), якія продуць 26 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта інфармуе РБК са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з арганізацыяй самітаў. Прэс-службы беларускага і расійскага кіраўнікоў не адказалі на запыты журналістаў з гэтай нагоды.
Паведамляецца, што прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў на мінулым тыдні не змог сказаць журналістам, ці пройдуць перамовы Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу. Ён адзначыў толькі, што плануецца асобная сустрэча Пуціна з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.
Тады ж Пяскоў адзначыў, што абодва саміты з'яўляюцца нефармальнымі і пераднавагоднімі.
На саміце ЕАЭС планавалася ўхваліць Мытны кодэкс, агульны для пяці краін-удзельніц. Нагадаем, што ў ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Расія, Казахстан і Кіргізія.
На саміце АДКБ кіраўнікі названых краін і Таджыкістана меліся абмеркаваць прызначэнне новага генеральнага сакратара.