СМІ: ЕС працягне санкцыі супраць Расіі на паўгода

СМІ: ЕС працягне санкцыі супраць Расіі на паўгода

Еўрасаюз працягне санкцыі супраць Расіі на паўгода, да студзеня 2017-га ўключна. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, працягненне ўзгадніў Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС. Чакаецца, што афіцыйнае зацвярджэнне рашэння адбудзецца ў бліжэйшыя дні. Але толькі калі не будзе пярэчанняў з боку французскага парламента. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі.

Як вядома, санкцыі супраць Расіі былі ўведзеныя Еўрасаюзам вясной 2014 годаў адказ на захоп ва Украіны Крыма. У далейшым санкцыі неаднаразова пашыраліся. Іх дзеянне фармальна сканчаецца 31 ліпеня, нагадвае meduza.io. Мяркуецца, што падставай для працягнення санкцый будуць названыя дзеянні Расіі па дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Для таго, каб рашэнне пра працягненне санкцый пачало дзейнічаць, яго мусіць зацвердзіць Савет ЕС і апублікаваць Афіцыйны часопіс Еўрасаюза. На 28-29 чэрвеня запланаваны саміт ЕС, які і можа разгледзіць гэтае пытанне.