"Слуцк" у чэмпіянаце Беларусі абыграў "Славію"
Заўзятары / vk.com/sfc.slutsk
У пятніцу стартаваў 24-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Слуцк" абыграў "Славію", якая знаходзіцца ў лідыруючай групе — 1:0. Адзіны гол на 66-й хвіліне забіў Ілля Дубінец.
Іншыя матчы тура прызначаны на суботу і нядзелю.