Следчы камітэт завяршыў расследаванне справы жонкі-атручальніцы
Жанчына хацела пазбавіцца ад мужа з карыслівых матываў.
Следчы камітэт завяршыў працу па справе аб замаху на замоўленае забойства — жанчына хацела пазбавіцца ад мужа, каб завалодаць кватэрай. У якасці спосабу забойства зламысніца абрала атручэнне. Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.
Гісторыя “вераломнага кахання” магла скончыцца трагічна, але муж застаўся жыць,а яго жонка замест кватэры атрымала месца ў камеры СІЗА.
Справу жонкі-атручальніцы перадалі ў суд.