Следчы камітэт: У будынку ў Дзяржынскім раёне магла выбухнуць хімічная сумесь
У вёсцы Станькава ў Дзяржынскім раёне ў будынку, у якім знаходзіцца вытворчае памяшканне прыватнага прадпрыемства, магла выбухнуць хімічная сумесь (там выраблялі мыйныя сродкі). Пра гэта паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Здарэнне адбылося 23 сакавіка. Пасля выбуху частка аднапавярховага цаглянага будынка абрынулася. На той момант унутры людзей не было. Пацярпелі двое мужчын (1972 і 1985 гадоў нараджэння), якія знаходзіліся побач, іх шпіталізавалі.
На месцы здарэння працавалі эксперты, следчыя, ратавальнікі. Па факце парушэння правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі выбухованебяспечных работ, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цялесных пашкоджанняў, распачатая крымінальная справа, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў.