СК завяршыў расследаванне справы Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка

СК завяршыў расследаванне справы Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча. Агулам па гэтай справе абвінавачанымі праходзяць шэсць чалавек, паведамляе прэс-служба СК.

Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову выставілі наступныя абвінавачанні:

— арганізацыя масавых беспарадкаў на тэрыторыі Беларусі ў 2020 годзе (ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса); 

— распаўсюд групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК); 

— пагрозы на адрас старшыні Цэнтрвыбаркама (ч. 2 арт. 191 КК); 

— арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з ужываннем гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК). 

Мікалая Статкевіча вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК). 

Блогераў Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча вінавацяць па двух артыкулах:

— распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч.3 арт. 130 КК);

— арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК).

Прычым абодва блогеры былі затрыманыя яшчэ ў чэрвені 2020-га, да пачатку вулічных пратэстаў.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.