Сіноптыкі: У суботу ў Беларусі дажджы, навальніцы, моцны вецер
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
Моцныя ліўні магчымыя толькі месцамі. Удзень у асобных раёнах магчымы град.
Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў, падчас навальніц — да 20-ці. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 23-29 цяпла, на Гомельшчыне — да 30, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net