Сіноптыкі: У сераду ўдзень у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Але толькі ў асобных раёнах. Уначы ў нашай краіне пераважна без ападкаў.
Вецер будзе ўсходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 23-29, інфармуе БЕЛТА.
Падобнае надвор'е захаваецца і ў чацвер, а з пятніцы ў Беларусі стане больш дажджоў і навальніц. Больш падрабязна пра надвор'е на тыдзень гл. тут.
Фота — БЕЛТА