Сіноптыкі: У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
У начныя гадзіны яны пройдуць пераважна ў цэнтры і на ўсходзе нашай краіны (месцамі — моцныя ліўні), у дзённыя — толькі месцамі.
На заўтра прагназуюцца і навальніцы.
Вось што распавялі Еўрарадыё ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры:
"У сераду атмасферны фронт з Заходняй Еўропы пачне сыходзіць з Беларусі, дажджы будуць толькі месцамі. Начная тэмпература паветра — 8-15 градусаў, дзённая —17-24 цяпла".
Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 20 метраў.
Сіноптыкі: У Беларусі пацяплее пасля Дня Незалежнасці
Фота — БЕЛТА