Сіноптыкі: У панядзелак месцамі дажджы, 25-30 цяпла
У бліжэйшыя суткі, 7 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, удзень паветра прагрэецца да 25-30 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.