Сіноптыкі: У нядзелю будзе амаль без дажджоў і цёпла
У бліжэйшыя суткі, 29 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Пераважна будзе без ападкаў, толькі па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты, удзень у заходніх раёнах месцамі да моцнага.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, па ўсходзе — 5-7 градусаў. Удзень будзе плюс 23-29, па поўначы — 20-22 градусы цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.