Сіноптыкі: У нядзелю без істотных ападкаў, 24-29 цяпла
У бліжэйшыя суткі, 6 ліпеня, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Удзень месцамі ў паўночных і заходніх раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, ад слабага да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень будзе ад плюс 24 да 29 градусаў, па захадзе ў асобных раёнах — да 30 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.