Сіноптыкі папярэджваюць пра туманы і дажджы ў пятніцу ў Беларусі
Туман / pixabay.com
У пятніцу, 4 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +9 па паўночным захадзе да +16 па паўднёвым усходзе Беларусі.