Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У чацвер, 19 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па ўсходзе краіны, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты. Удзень у многіх раёнах Беларусі, у тым ліку і ў Мінску, прагназуецца моцны парывісты вецер — да 15-20 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў са знакам "плюс".

У пятніцу на надвор'і ў Беларусі адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў і халодных паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з поўначы Еўропы. Будзе хмарна, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень можна чакаць навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўдзень дасягне +12...+17, па захадзе Беларусі чакаецца да +22 градусаў.

Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер
Прагноз надвор'я на 19 чэрвеня / Белгідрамет
Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер
Прагноз надвор'я на 19 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.