Сілавікі затрымалі праграміста, які "ў грубай форме" адказаў ім па тэлефоне
Мужчына не стаў даслухоўваць, што яму скажуць сілавікі і паклаў слухаўку / ілюстрацыйнае фота pixabay.com / pixabay.com
Стала вядома пра затрыманне праграміста, які працаваў на прыватным прадпрыемстве. Сілавікі апублікавалі з ім відэа, дзе мужчыну прымусілі сказаць, што ён адказаў на званок сілавікоў па тэлефоне "ў грубай форме і паклаў слухаўку". Сілавікі сцвярджаюць, што толькі пасля гэтага яны вырашылі з'ездзіць да мужчыны дадому. Там яны нібыта высветлілі, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту. За ўдзел у пратэстах супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК РБ.
Сілавікі таксама прымусілі мужчыну назваць памер ягонага заробку