Сілавікі ўнутраных войскаў МУС удзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі
Унутраныя войскі МУС удзельнічаюць у ўборачнай кампаніі.
Сілавікі ўнутраных войскаў МУС бяруць удзел ва ўборачнай кампаніі на палях ААТ "Александрыйскае", паведамляе іх тэлеґрам-канал.
Вайскоўцы з некалькіх часцей кіруюць сельскагаспадарчай тэхнікай і займаюцца яе рамонтам.
Старшы прапаршчык Аляксандр Волкаў з вайсковой часткі 6713 расказаў, што "асабліва ганарова жаць хлеб на малой радзіме кіраўніка дзяржавы. Гэта сімвал даверу, і вайскоўцы, разумеючы высокую адказнасць, прыкладаюць яшчэ больш намаганняў, каб яе апраўдаць".
У публікацыі адзначаецца, што сілавікі працуюць на сяльгаспрадпрыемстве яшчэ з сакавіка, калі пачалася пасяўная.