Сілавікі прыходзілі ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў
У мабільных тэлефонах сілавікі шукалі падпіскі на "экстрэмісцкія" тг-каналы (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Сілавікі прыходзілі ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Як піша "Наша ніва", адбылося гэта раніцай у сераду. На размовы выклікалі некаторых супрацоўнікаў каледжа і студэнтаў. У мабільных тэлефонах сілавікі шукалі падпіскі на "экстрэмісцкія" тг-каналы. Ці будуць нейкія наступствы для гэтых людзей, пакуль невядома.
Інфармацыя пра візіт хутка разышлася па ўстанове, таму людзі пачалі тэрмінова вычышчаць свае тэлефоны, выходзіць з чатаў і адпісвацца ад усяго, што можа выклікаць падазрэнні пры праверцы сілавікамі.
kolledzhi.by